Напрыканцы першага дня канферэнцыі адбудзецца прэзентацыя фільма «Сад Скарыны», створанага выкладчыкамі ЕГУ Аляксандрам Матафонавым і Сяргеем Харэўскім да 500-годдзя выдання ў Вільні першай друкаванай кнігі на тэрыторыі ўсяго Вялікага Княства Літоўскага беларускім гуманістам-асветнікам Францыскам Скарынам.
Працоўную праграму другога дня канферэнцыі адкрые дыскусія «Дзяржаўнасць і нацыянальнае будаўніцтва ва Усходняй Еўропе ранняга Новага часу ў перспектыве XXI стагоддзя». У дыскусіі, мадэраванай праф. д-р Янам Кузберам (Майнцкі ўніверсітэт Ёгана Гутэнберга, Германія), прымуць удзел:
- прафесар, д-р Генадзь Сагановіч, Інстытут перспектыўных даследаванняў, Берлін;
- прафесар Маціас Ніндорф, Гістарычны інстытут Грайфсвальдскага універсітэта;
- прафесар, д-р Альвідас Нікжантайціс, Інстытут гісторыі Літвы;
- прафесар, д-р Ханс-Юрген Бёмельбург, універсітэт Юстаса Лібіга, Гісэн;
- канд. гіст. навук Андрэй Даронін, Германскі гістарычны інстытут у Маскве, Бонскі універсітэт.
Працоўныя мовы канферэнцыі – руская і польская.
Канферэнцыя адбудзецца 3-4 лістапада 2022 года па адрасу: Vilnius, Savičiaus g. 17, Еўрапейскі гуманітарны універсітэт, ауд. 110.
Для ўдзелу ў канферэнцыі прадстаўнікам СМІ просім запоўніць рэгістрацыйную форму.
Арганізатар канферэнцыі – Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Акадэмічнага дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ.
Цэнтр быў створаны пры ЕГУ ў 2007 годзе як інтэлектуальная пляцоўка для крытычнага асэнсавання гістарычных, палітычных, эканамічных і іншых праблем беларускага грамадства.