Уваход вольны, імпрэза на англійскай мове.
Сардэчна запрашаем на вечарынку з нагоды запуску сайта «EHU Art Space», якая стане падставай для сустрэчы розных віленскіх інстытуцый, мастакоў і гледачоў.
EHU Art Space толькі набывае аблічча і будзе змяняцца ў бліжэйшыя месяцы. Сайт мае на мэце служыць зручнай платформай для архівавання, дакументавання і распаўсюджвання інфармацыі пра беларускае мастацтва і мастацкую дзейнасць, звязаную з ЕГУ і шырэй – з усім рэгіёнам. Стваральнікі спадзяюцца, што ён будзе служыць віртуальнай выставачнай прасторай, якая таксама будзе стымуляваць новыя падзеі ў бліжэйшай будучыні.
18:00: паказ відэафільма Валянціны Фашчанка (ЕГУ) «Пазнай сябе, трымай камеру», 2022;
“Для мяне жыццё – гэта самаробны рэпартаж, і тут вы можаце ўбачыць фрагменты майго мастацкага даследавання, у якім я спрабую даследаваць імкненне фатаграфаваць сябе і пераасэнсоўваю канатацыю нарцысізму ў эпоху лічбавых сэлфі. Я запісваю жыццё, запісваю пачуцці, і гэтыя запісы – не што іншае як візуальны дзённік”, – кажа Валянціна.
18.30: Паказ відэафільма Аляксея Радзінскага «Кіеўскі фільм», першы эпізод, 2017, у версіі Springs.video;
Гэта дакументальны фільм-назіранне, прысвечаны аднаму з найбуйнейшых недабудаваных праектаў у свеце – Падольскаму масту ў цэнтры Кіева. Яго будаўніцтва пачалося амаль 25 гадоў таму, але было спынена ў канцы 2000-х з-за адсутнасці інвестыцый і карупцыі. Зараз мясцовыя жыхары прыстасавалі недабудаваны мост пад свае патрэбы – ад заняткаў спортам і адпачынку да рызыкоўных спроб паркура з аднаго берага ракі на іншы. Тым часам мэр Кіева Віталь Клічко спрабуе прыдумаць, як завяршыць нешчаслівы праект – з дапамогай нямецкіх палітыкаў.
18.40 Пытанні і адказы і далейшае абмеркаванне.
ЕГУ — універсітэт, які спрыяе развіццю грамадзянскай супольнасці праз гуманітарныя навукі і liberal arts для студэнтаў з Беларусі і рэгіёну, аб’ядноўваючы іх і прапаноўваючы міжнародную якасць. Універсітэт арыентаваны на студэнтаў з Усходняй Еўропы, якія падзяляюць еўрапейскія каштоўнасці і займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Арганізатары: Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, Springs.video і чытальня CAC
Спонсары праграмы Springs.video – Рада культуры Літвы і муніцыпалітэт Вільні.