Беларускі музэй і выдавецтва «Скарына» запрашаюць на гутарку з рэдактарамі выдавецтва Ігарам Івановым і Ўладзіславам Гарбацкім
18:00 03-03-2023
Беларускі музэй і выдавецтва «Скарына» запрашаюць на гутарку з рэдактарамі выдавецтва Ігарам Івановым і Ўладзіславам Гарбацкім пра тое, як Лёндан стаў адным з цэнтраў беларускага друку і застаецца ім цягам ужо некалькіх стагодзьдзяў.
Пагаворым пра Аляксандра Рыпінскага, «Божым шляхам», тамвыдат, Гая Пікарду, Веру Рыч, а. Аляксандра Надсана ды іншых суродзічаў і беларусазнаўцаў, і пабачым некаторыя іхныя выданьні.
На вечарыне можна будзе пагартаць і набыць новыя кнігі «Скарыны».
Пятніца 3 сакавіка, 18:00
Vilniaus g. 20, Vilnius