Дакументальны серыял Belarus Media Stories. Сустрэча з камандай Press Club Belarus

У 2022 годзе Press Club Belarus зняў міні-серыял з чатырох частак пра беларускія медыя. Гэта не храналогія, а людзі, рэдакцыі ды гісторыя краіны, у якой яны стваралі незалежную журналістыку.

Анлайн-сустрэча пройдзе 23 сакавіка (чацвер) у 16:50 па Вільні.

Каманда распавядзе, чаму серыял з’явіўся менавіта зараз, і пакажа адзін эпізод (17 хвілін) – пра стваральніка «Беларускай дзелавой газеты» Пятра Марцава і яго яркія медыяпраекты. А потым госці і госцьі адкажуць на пытанні аўдыторыі.

У сустрэчы прымуць удзел:

  • Надзея Белахвосцік (Press Club Belarus) – кіраўніца праекта і мадэратарка сустрэчы
  • Алена Верашчагіна (Press Club Belarus) – прадзюсерка
  • Дзмітрый Герчыкаў (Press Club Belarus) – сцэнарыст
  • Раман Касціцын – адзін са стваральнікаў БДГ і герой серыяла
  • Эдуард Мельнікаў – прафесар ЕГУ

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Назад