Адкрытая лекцыя Міколы Волкава «Каму належаць замкi Вялiкага Княства Літоўскага?»

Цэнтр беларускіх і рэгіянальных даследаванняў Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта запрашае на адкрытую лекцыю Міколы Волкава «Каму належаць замкi Вялiкага Княства Літоўскага?».

Лекцыя пройдзе ў анлайн-фармаце 5 красавіка у 18:30.

Рэгістрацыя і Zoom-спасылка на мерапрыемства.

Спадчына Вялікага Княства Літоўскага падзелена паміж некалькімі краінамі,  а адной з самых яркіх яе старонак з’яўляюцца замкі, якія ўвасабляюць веліч гэтай дзяржавы. Таму для сучасных нацый так важнае акцэнтаванне ўвагі на гэтых помніках, але гісторыя будаўніцтва і функцыянавання замкаў часам вельмі складаная і часам не ўпісваюцца ў нацыянальныя наратывы.

У гэтай лекцыі мы засяродзім увагу на замках ВКЛ з XIV ст. да Люблінскай уніі 1569 г. На падставе разгляду палітычнага кантэксту замкавага будаўніцтва, культурных і мастацкіх узораў, а таксама пошуку саміх будаўнікоў, мы прапануем разабрацца як у цяперашні час ацэньваць замкавую спадчыну ВКЛ. На нашу думку, менавіта, у багацці і шматпланаваці гэтых помнікаў палягае іх найбольшая каштоўнасці.

Лектар: Мікола Волкаў, гісторык, кандыдат гістарычных навук. Сфера навуковых зацікаўленасцей – гісторыя архітэктуры, урбаністыкі, ваеннай справы і ўзбраення Вялікага Княства Літоўскага.

У 2014-2020 гг. навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (г. Мінск), у 2015-2019 гг. – навуковы супрацоўнік Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (г. Мінск).

Аўтар манаграфій «Артылерыя Нясвіжскага замка», «Слуцк на старых планах», «Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI – пачатку XVIII ст.», «“Абрысы розныя”: малюнкі і чарцяжы гетмана Януша Радзівіла» (у суаўтарстве), каталога выставы «Ultima ratio regum. Беларусь у Паўночных войнах сярэдзіны XVII – пачатку XVIII ст.» (у суаўтарстве) і больш за 60 навуковых артыкулаў.

Лаўрэат прэміі для маладых навукоўцаў з нагоды 90-годдзя Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі (2018 г.).

Профіль даследчыка і тэксты асноўных публікацый на academia.edu, у сацыяльных сетках.

Назад