Прадстаўленыя работы былі зроблены напачатку вайны. Яны адлюстроўваюць боль, страх і страту чалавечага ў чалавеку.
Выстава дазволіла зрабіць «крок» разам з аўтарам і ўбачыць жахі вайны праз аб’ектыў фатографа. Экспазіцыя стала не толькі напамінам пра страшныя падзеі, але і наглядна прадэманстравала разбуральныя наступствы расейскай агрэсіі супраць Украіны.
Сяргей Міхальчук – украінскі кінааператар, заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны, у 2021 годзе ўзнагароджаны ордэнам за заслугі 3-й ступені. Пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны Сяргей Міхальчук вырашыў паказваць страшныя будні.
«Я не мог не здымаць. Не ўсё, што я раблю цяпер, я магу паказаць, у асноўным я здымаю для будучыні, але я магу ўплываць на грамадства праз свае работы. Камера – мая зброя ў свеце вар’яцтва», – Сяргей Міхальчук.
Выставу курыруюць студэнты праграмы «Еўрапейская спадчына».
Экспазіцыя «Крок» даступная да наведвання да 19 красавіка па адрасе: Вільня, вул. Савічаус 17, ЕГУ, 2 паверх.
Запрашаем убачыць!