У ЕГУ прайшла пазачарговая студэнцкая канферэнцыя

Фота: Ialanta Kazakova

21 красавіка 2023 года ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце адбылася пазачарговая студэнцкая канферэнцыя.

Супольнасць рэфарматараў, якая ініцыявала правядзенне канферэнцыі, прапанавала комплекс мер па пераадоленні крызісу, які склаўся ў сувязі з фактычным і юрыдычным спыненнем дзейнасці Студэнцкага прадстаўніцтва (СП).

На канферэнцыі быў дасягнуты кворум дэлегатаў, якія прадстаўляюць студэнцкія групы. Дэлегаты падтрымалі ініцыятывы супольнасці рэфарматараў (прагаласавалі «за» – 28 дэлегатаў, «устрымаліся» – 3 дэлегата):

  • надзяліць Студэнцкі саюз ЕГУ (Students’ Union EHU) статусам выконваючага абавязкі СП;
  • правесці яго рэгістрацыю і зацвердзіць канчатковую рэдакцыю Статута SU;
  • арганізаваць выбары новых законных прадстаўнікоў студэнтаў у Сенат ЕГУ. 

SU прыступіў да выканання абавязкаў студэнцкага прадстаўнічага органа і ўжо актыўна рэалізуе разнастайныя акадэмічныя, даследчыя і творчыя праекты і ініцыятывы.

Даведацца больш падрабязна аб дзейнасці студэнцкага саюза можна, наведаўшы афіцыйную старонку ў Instagram.

З саставам Студэнцкага саюза можна азнаёміцца тут.

Назад

Галерэя