Школа пройдзе 31 ліпеня – 4 жніўня (анлайн – далучайцеся адкуль заўгодна!), заяўкі прымаем да 25 ліпеня.
Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская.
Каб далучыцца, запоўніце кароткую заяўку. Мы дбаем пра бяспеку ўдзельнікаў і ўдзельніц з Беларусі.
Запрашаем маладых беларусаў і беларусак, якія жывуць у Беларусі альбо па-за яе межамі і цікавяцца пытаннямі грамадзянскай супольнасці ды дэмакратыі ў Беларусі.
Табе дакладна да нас, калі:
- Хочаш больш даведацца пра беларускую грамадзянскую супольнасць,
- Цікавішся, як звязаныя правы чалавека і дэмакратыя,
- Задумваешся, што чакае Беларусь наперадзе.
Адказы на гэтыя пытанні вы будзеце шукаць разам з экспертамі з міжнародных і беларускіх арганізацый.
Пасля Summer University у вас будзе магчымасць пачаць супрацу з выбітнымі беларускімі арганізацыямі.
Удзел у школе дае 3 ETCS.
Summer University праводзіцца ў партнёрстве з Цэнтрам новых ідэй і моладзевым саветам «РАДА».