Калі не – зараз падзелімся навінамі. 18-19 кастрычніка запрашаем усю супольнасць ЕГУ на знаёмства: Цэнтр распавядзе пра сябе і сваіх партнёраў – моладзевыя арганізацыі.
Гаворка будзе пра адукацыйныя і актывісцкія актыўнасці. Вось з кім вы здолееце пазнаёміцца:
- Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РADA» (сайт і сацыяльныя сеткі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі);
- Задзіночанне беларускіх студэнтаў (прызнанае экстрэмісцкім фарміраваннем), adu.place;
- Цэнтр новых ідэй (сацыяльныя сеткі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі);
- Моладзевы блок (прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем);
- Маладыя еўрапейскія амбасадары;
- Майстэрня паштовак салідарнасці.
Рэгіструйцеся па спасылцы, а мы абяцаем незвычайны фармат знаёмстваў.
А калі ў вас не атрымаецца пазнаёміцца ўжывую, то дзелімся навінамі тут. Падпісвайцеся на інстаграм @ehucchr, каб не прапусціць навіны пра іншыя магчымасці.
Напрыклад, нядаўна Цэнтр арганізаваў панэль на Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі і плануе публікацыю работ нашых сяброў. Яшчэ Цэнтр арганізоўвае навуковыя семінары пра правы чалавека (маеце ідэю? зрабіце свой!) і ладзіць школы правоў чалавека (з лістапада пачнецца новы паток курса «Адвакаты за вяршэнства права»).