Вы зможаце не толькі пашырыць свае веды, але і зрабіць унёсак у глабальную ініцыятыву ЮНЕСКА: «Wiki любіць жывую спадчыну», стварыўшы ўласны медыя-рэсурс Wiki пад кіраўніцтвам экспертаў. Далучайцеся да нас сёння і станьце часткай займальнага падарожжа ў свет нематэрыяльнай культурнай спадчыны!
Праграма курса прапануе засваенне наступных тэм:
- Уводзіны ў Канвенцыю ЮНЕСКА 2003 года аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны (НКС): гісторыя Канвенцыі, асноўныя паняцці і прынцыпы;
- Нематэрыяльная культурная спадчына ў агульнай парадыгме даследаванняў спадчыны;
- Ахова (захаванне) нематэрыяльнай культурнай спадчыны: метады, практычныя аспекты і вынікі;
- Дакументаванне і інвентарызацыя НКС;
- Павышэнне дасведчанасці аб нематэрыяльнай культурнай спадчыне: як эфектыўна распаўсюджваць веды аб НКС і дзяліцца імі з грамадствам;
- Этыка і абарона інтэлектуальных правоў носьбітаў НКС. Гендэрныя даследаванні ў галіне НКС;
- Нематэрыяльная культурная спадчына і ўстойлівае развіццё.
Аўтар курса і лектор – Ала Сташкеівіч, фасілітатар Глабальнай сеткі ЮНЕСКА па павышэнню пантэнцыялу ў галіне нематэрыяльнай культурнай спадчыны (Еўрапейская група).
Курс арганізаваны для ўсіх жадаючых, але прыярытэт будзе аддавацца студэнтам Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.
Курс будзе праходзіць анлайн (расклад будзе ўдакладняцца).
Заяўкі прымаюцца да 1 лістапада 2023 г.
Пасля паспяховага заканчэння курса будзе выдадзены сертыфікат.