OSUN Science Shop у ЕГУ запрашае сацыяльных партнёраў да супрацоўніцтва

OSUN Science Shop у Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) пачынае новы сезон з лістапада 2023 па ліпень 2024 года. Мы аб’яўляем прыём заявак ад грамадскіх і культурных арганізацый на сумесныя праекты з нашымі студэнтамі і выкладчыкамі. Праекты могуць быць рэалізаваны ў рамках навучальных курсаў і дыпломных работ у ЕГУ, а таксама як навучальныя практыкі ці стажыроўкі. Наша мэта ў тым, каб дапамагчы арганізацыям знаходзіць рашэнні з улікам іх рэальных патрэб і запытаў.

Прыём заявак будзе працягвацца ўвесь сезон. Падаць заяўку можна запоўніўшы форму.

Што такое OSUN Science Shop у ЕГУ?

OSUN Science Shop з’яўляецца новым інавацыйным падыходам, які прапануецца ЕГУ з мэтай развіцця праектнай дзейнасці ў галіне ўцягнення грамадзянскай супольнасці (civic engagement). Унікальнасць праграмы заключаецца ў тым, што студэнты рэалізуюць праекты пры актыўнай падтрымцы сваіх выкладчыкаў і навуковых кіраўнікоў у рамках навучальных курсаў, у тым ліку курсавых і гадавых праектаў. OSUN Science Shop у ЕГУ выступае ў ролі пасярэдніка, спрыяючы ўсталяванню партнёрскіх сувязяў паміж універсітэтам і грамадзянскімі арганізацыямі. Ён каардынуе і падтрымлівае ўсіх удзельнікаў, уцягнутых у праектную дзейнасць.

Асноўныя навучальныя напрамкі ЕГУ

ЕГУ дае магчымасць навучання на наступных праграмах:

  • Медыя і камунікацыя (BA)
  • Інфарматыка (BA)
  • Права (BA)
  • Візуальны дызайн (BA)
  • Еўрапейская спадчына (BA)
  • Сусветная палітыка і эканоміка (BA)
  • Тэатральнае мастацтва і акцёрская ігра (BA)
  • Міжнароднае гандлёвае і бізнес права (MA)
  • Міжнароднае права і права ЕЗ (MA)
  • Візуальная пластыка (MA)
  • Публічная палітыка (MA)
  • Развіццё культурнай спадчыны (MA)
  • Гендэрныя даследаванні (MA)
  • Філасофія (PhD)

Асноўныя праекты Science Shop звязаны з дадзенымі напрамкамі. З падрабязным спісам праектаў акадэмічнага года 2022/2023 можна азнаёміцца ў брашуры.

Назад