Цягам году ў выкананьні дацэнта і старэйшага супрацоўніка Цэнтру гендарных дасьледаваньняў ЭГУ Ўладзіслава Іванова, зьявяцца пераклады на беларускую мову слыннага эсэ Ж.-П. Сартра «Экзыстэнцыялізм – гэта гуманізм», самага шчымлівага рамана Сымоны дэ Бавуар «Вельмі мяккая сьмерць» і зборніку чароўных навэляў франка-бэльгійскай пісьменьніцы Маргарыт Юрсэнар. Чакаюцца іншыя пераклады залацінак франкамоўнай літаратуры і шмат-шмат іншага.
Сачыце за навінкамі і старынкамі выдавецтва тут.