Дата: 28-29 траўня 2024 года
Месца: кампус ЕГУ (110 аўдыторыя), таксама прадугледжаны ўдзел у рэжыме анлайн.
Мэта маючага адбыцца мерапрыемства сканцэнтравана на асэнсаванні і выпрацоўцы новых спосабаў вырашэння актуальных праблем у галіне сацыяльных навук — паліталогіі, права, эканомікі, медыя і камунікацыі, сацыялогіі, гендэрных даследаванняў, псіхалогіі і інфарматыкі. Акрамя таго, мы будзем вельмі рады ўдзелу студэнтаў з вобласці мастацтва. Канферэнцыя, такім чынам, разгорнецца ў якасці міждысцыплінарнай платформы, якая дасць унікальную магчымасць прадэманстраваць свае арыгінальныя навуковыя або мастацкія работы і абмяняцца ідэямі і вопытам з замежнымі калегамі з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Асноўнай мовай будзе англійская, аднак мы вітаем мультымоўнасць і прымаем работы на беларускай, украінскай, польскай мовах.
“Еўропа 2024: выклікі і магчымасці сапраўднага вачыма будучых спецыялістаў” — гэта прастора збліжэння і аб’яднання розумаў, крышталізацыі і абвяшчэння ідэй, дзе кожны з вас у прыязнай і стымулюючай абстаноўцы зможа наладзіць сувязі, падзяліцца сваімі пачынаннямі, кінуць выклік агульнапрынятым уяўленням і пракласці курс да новай і лепшай будучыні.
Рады паведаміць аб прадаўжэнні апошняга тэрміну рэгістрацыі ўдзельнікаў да 22 траўня 2024 года. Рэгістрацыя даступная па спасылцы.
Не выпусціце магчымасць стаць часткай гэтага знакавага мерапрыемства! Выпраўцеся ў захапляльны шлях акадэмічных даследаванняў і творчай дзейнасці, дзе будучыня навукі і мастацтвы чакае вашага персанальнага ўкладу, здольнага каталізаваць змены і рэалізацыю развіцця рэгіёну.
Запрашэнне да прадстаўлення анатацый
Мы заклікаем да выступленняў і дакладаў, якія адносяцца да тэмы канферэнцыі. Вітаюцца тэмы з розных навуковых дысцыплін і сфер інтарэсаў. Калі ласка, дадайце анатацыі сваіх дакладаў на канферэнцыі (да 500 слоў) у форме ніжэй.
Апошні тэрмін рэгістрацыі на канферэнцыю — 22 траўня. Форма рэгістрацыі даступна па спасылцы.
Таксама будзе дадатковая магчымасць прадставіць кароткую публікацыю на аснове вашага даклада для зборніка матэрыялаў студэнцкай канферэнцыі. Прадстаўленыя артыкулы павінны адпавядаць крытэрам для публікацый, з якімі можна азнаеміцца ніжэй. Апошні тэрмін прадстаўлення поўнасцю адрэдагаваных артыкулаў — 30 чэрвеня.
Патрабаванні да навуковых артыкулаў
Патрабаванні да публікацый у зборніку канферэнцыі:
- як мінімум тры ключавыя словы;
- 10 000 – 15 000 сімвалаў (без прабелаў);
Артыкул павінен адпавядаць наступнай базавай структуры:
- Мэта/задачы;
- Метадалогія / падыход;
- Вынікі;
- Заключэнне;
- Спіс выкарыстаных крыніц.
Агульная структура, спасылкі і бібліяграфія павінны адпавядаць патрабаванням APA 7-га выдання, у тым ліку:
- водступ старонкі – 2,54 см (1 цаля) з кожнага боку старонкі;
- міжрадковы інтэрвал – адзінарны;
- шрыфт – 12 пт Times New Roman.
Запрашэнне да прадстаўлення мастацкіх прац
Мы заклікаем да прадстаўлення работ, якія адносяцца да тэматыкі канферэнцыі. Калі ласка, падайце свае заяўкі ў форме ніжэй.
Апошні тэрмін рэгістрацыі на канферэнцыю — 22 траўня. Форма рэгістрацыі даступна па спасылцы.
На канферэнцыі можна прадставіць наступныя віды мастацкіх работ:
- Фотасерыі ад 5 да 10 работ;
- Постэры да 5 работ;
- Відэаарт/Анімацыя да 1 хвіліны
Апісанне канцэпцыі: да 300 слоў.
На этапе падачы заяўкі творчыя работы прадастаўляюцца ў лічбавым фармаце.
Файлы павінны адпавядаць наступным патрабаванням:
- Памер выявы 1500 пікселяў па доўгім баку;
- Выявы павінны быць захаваны ў фармаце jpg, з дазволам 72 dpi і каляровай сістэмай sRGB;
- Апісанне канцэпцыі прадастаўляецца ў фармаце .docx (не больш за 300 слоў).
Асноўныя патрабаванні да працы:
- адпаведнасць тэматыцы канферэнцыі;
- наяўнасць апісання канцэпцыі;
- арыгінальнасць у інтэрпрэтацыі тэмы ў візуальнай частцы і кантэнце;
- высокі ўзровень графічнай культуры;
- фармат постэра A1
- Відэаарт фармат avi, кодэк H.264
Пры станоўчым разглядзе заяўкі на ўдзел: работа павінна быць фізічна даступнай і гатовай для экспазіцыі, пры неабходнасці раздрукаваная і адфарматаваная.
З нецярпеннем чакаем вашых заявак!
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся на адрас conference_depsocial@ehu.lt