У Еўрапейскім гуманітарным ўніверсітэце адбылося адкрыццё Знаку Скарыны

У мінулую пятніцу, 7 чэрвеня, у Скарынаўскай залі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, адбылося ўрачыстае адкрыццё Знаку Скарыны, што быў створаны выключна на асабістыя сродкі настаўнікаў, супрацоўнікаў і студэнтаў.

Ідэя стварэння гэтага скульптурнага знаку да 500 годдзя кніжнага друку ў Вільні належыць выкладчыкам Дэпартаманта гуманітарных навук і мастацтваў У. Даўгялу, А. Калбаску і С. Харэўскаму.
Скульптурная кампазіцыя была вырабленая ў Беларусі. Нарэшце, яна заняла сваё ганаровае месца ў гістарычных мурах нашага унівэрсітэта. Дзякуй вялікі ўсім, хто спрычыніўся да гэтай падзеі! Разам мы можам рабіць добрыя і прыгожыя справы вартыя памяці нашага вялікага першадрукара Францішка Скарыны!

Назад