Тэрміны правядзення конкурса:
Кастрычнік 2024 г. – студзень 2025 г. – падрыхтоўка пісьмовых дакументаў;
Красавік 2025 г. –вусныя прэзентацыі (арбітражнае разбіральніцтва).
Чаму менавіта зараз?
У 2024-2025 акадэмічным годзе арганізацыйную і фінансавую дапамогу камандзе аказвае Commercial Law Development Program (ЗША), дзякуючы якой:
– будуць праведзеныя падрыхтоўчыя заняткі з вядучымі спецыялістамі па міжнароднаму камерцыйнаму праву і арбітражу;
– адбудуцца трэніровачныя арбітражныя працэсы;
– будзе аказаная фінансавая падтрымка ўдзельнікам каманды падчас удзелу ў прэ-мутах, трэнінгах, а таксама для паездкі ў Вену для другога вочнага этапу Vis Moot.
Каманда набіраецца на КОНКУРСНАЙ АСНОВЕ.
Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў:
- веды ангельскай мовы В2/С1;
- веды міжнароднага камерцыйнага права і арбітражнага працэса ЦІ вялізнае жаданне іх атрымаць;
- гатоўнасць выдаткоўваць вялікую колькасць часу на падрыхтоўку да конкурса;
- вопыт удзелу ў мут-кортах вітаецца.
Як падаць заяўку на ўдзел?
Каб стаць часткай каманды ЕГУ Vis Moot 2025/2024, запоўніце, калі ласка, анкету: https://forms.gle/p5gMd1ijkKYeM2B28
Тэрмін падачы заявак: да 23:59 16 жніўня 2024