Гэтай канфэрэнцыяй мы хочам адзначыць 100-годзьдзе зь дня нараджэньня Васіля Быкава, якое адзначаецца ў 2024 годзе.
Жыцьцё і уяўны сьвет выдатнага беларускага пісьменьніка Васіля Быкава былі сфармаваныя фронтавой лініяй, як у асабістым, так і ў палітычным плане. У драматычных аповесьцях і апавяданьнях Быкава героі аказваюцца па розныя бакі гэтай лініі, сутыкаюцца зь ёй або перасякаюць яе. Часьцей за ўсё, гэта не фізычная лінія на ваеннай карце, а мяжа, за якой ляжыць варожы сьвет. Яна можа праходзіць узьдоўж сельскай дарогі побач зь вёскай на акупаванай тэрыторыі. У той жа час гэтая лінія можа праходзіць і «праз» псіхіку герояў у моманты іх экзыстэнцыяльнага крызісу.
Мэтафару фронтавой лініі можна прымяніць і да неадназначных, рухомых, «партызанскіх» адносінаў Васіля Быкава з савецкай сыстэмай, якую ён крытыкаваў, але пры гэтым атрымліваў ад яе вышэйшыя ўзнагароды: Ленінскую прэмію па літаратуры і званьне народнага пісьменьніка. Кульмінацыяй яго напружанага супрацьстаяньня сыстэме стаў ўдзел у Беларускім народным фронце ў 1990-х гадах, потым эміграцыя і вяртаньне, i такім чынам, адбылося перасячэньне «фронтавой лініі» з пастсавецкай Беларуссю.
Гістарычны і біяграфічны кантэксты твораў Васіля Быкава пераламляюцца на стыку двух мэдыя — літаратуры і кінематографа. Яго творы ляглі ў аснову многіх экранізацыяў (колькасьць якіх не параўнаецца ні з адным іншым беларускім пісьменьнікам), хаця гэта не значыць, што яго адносіны з кінематографам былі простымі. Акрамя таго, творы пісьменніка неаднаразова ставіліся ў тэатрах – як у савецкі час час, так і ў незалежнай Беларусі. Аднак гэты сюжэт гэтак жа мала даследаваны, як і пытанне аб адаптацыі яго твораў у кіно.Таму тэатральныя пастаноўкі паводле твораў Васіля Быкава таксама будуць абмеркаваны ў межах канферэнцыі.
Зіна Гімпелевіч
Васіль Быкаў: жыцьцё й творчасьць (Zoom) Мадэратар – Ціхан Чарнякевіч
24 верасьня 2024 г.
17.00 – 18.00 (ZOOM)
Cпасылка для рэгістрацыі: https://forms.gle/4YkeCwtmLNWhTpy67
Прафесар Зіна Гімпелевіч – Prof. Эмерыта, University of Waterloo, Department of Germanic and Slavic Studies (Канада).
Аўтарка 17 кніжных публікацый і каля 80 артыкулаў у акадэмічных выданнях, а таксама 9 манаграфій, дзве з якіх прысвечаны жыццю і творчасці беларускага пісьменніка Васіля Уладзіміравіча Быкава. Зіна Гімпелевіч з'яўлялася прэзідэнтам Канадскай асацыяцыі славістаў. Разам з Івонкай Сурвілай і Паўлінай Сміт-Пашкевіч заснавала Канадскі фонд для дзяцей Чарнобыля. З 2017 г. з'яўляецца ганаровым членам Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яе працы публікуюцца на ангельскай, беларускай і рускай мовах.
Лекцыя прысвечана жыццю і творчасці найбуйнейшага беларускага пісьменніка 20-га й нонешнега стагоддзяў Васіля Ўладзіміравіча Быкава. Аўтар спадзяецца, што гонар нашай нацыі, Васіль Быкаў, ёсць чалавекам, які будзе й застанецца на векі вякоў у сэрцах беларусаў. Біяграфія і творы пісьменніка павінны растлумачыць чытачу, як Быкаў стаў Быкавым.
Задачы лекцыi — не толькі пазнаёміць чытачоў Беларусі і свету з творчасцю таленавітага пісьменніка, але й напомніць суайчыннікам і сябрам Беларусі пра цяжкую гісторыю беларускага народу за ўсё існаваньне нашай шматпацярпелай краіны. У гэтым сэнсе слухачы дазнаюцца на прыкладзе яго жыцця і твораў шмат цікавага й пра сваіх продкаў, сваякоў, сучасных суайчыньнікаў, а галоўнае — і ўпэўнена, што і пра саміх сябе.
Праграма мерапрыемства – націсніце тут.
Зіна Гімпелевіч – Васіль Быкаў: жыцьцё й творчасьць (Zoom)
Удзел у канфэрэнцыі онлайн таксама магчымы (толькі для анлайн-удзельнікаў). Калі ласка, зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.gle/4YkeCwtmLNWhTpy67