Запрашаем на цырымонію адкрыцця навучальнага года 2024/25

1 кастрычніка 2024 года ў будынку TASKIUS Art & Science School па адрасе Arklių 18 g. (Aušros Vartų g. 7A) адбудзецца цырымонія адкрыцця акадэмічнага года 2024/2025.

У гэты асаблівы дзень студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі ЕГУ збяруцца разам, каб адзначыць пачатак новага навучальнага года і атрымаць натхненне для будучых дасягненняў. Не ўпусціце магчымасць адчуць сябе часткай нашай вялікай і дружнай універсітэцкай сям’і!

У ўрачыстым мерапрыемстве прымуць удзел ганаровыя госці цырымоніі, члены Агульнага сходу суўладальнікаў і Кіраўнічай рады, кіраўнікі дэпартаментаў і аддзелаў Універсітэта.

З прывітальным словам да студэнцкай, акадэмічнай і прафесійнай супольнасці Універсітэта звернецца выконваючы абавязкі рэктара ЕГУ доктар Вілюс Шадаўскас.

Музычныя творы выканае універсітэцкі хор.

Па добрай універсітэцкай традыцыі пасля афіцыйнай часткі цырымоніі адбудзецца разразанне святочнага торта. Гэты жэст сімвалізуе пачатак навучальнага года, багатага новымі ведамі, творчымі адкрыццямі і выбітнымі дасягненнямі.

Тым, хто плануе наведаць цырымонію, неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму да 28 верасня. Таксама будзе магчымасць далучыцца да трансляцыі на YouTube.

Цырымонія пачнецца ў 13:00 (па Вільні і Мінску).

З нецярпеннем чакаем сустрэчы з вамі і спадзяемся, што гэты год будзе яркім, натхняльным і плённым!

Не забудзьцеся выкарыстоўваць наш хэштэг на гэты дзень: #EHUCLASS2024

Назад