З прывітальным словам да студэнтаў звярнуліся выконваючы абавязкі рэктара, доктар Віліюс Шадаускас, і старшыня Сената, дацэнт, доктар Людміла Ульяшына, якія пажадалі першакурснікам поспехаў у вучобе і навуковых дасягненнях.
Ад імя Міністэрства замежных спраў Літвы з прывітальнай прамовай да студэнтаў звярнуўся віцэ-міністр Йонас Сурвіла, падкрэсліўшы першарадную важнасць гуманітарнай адукацыі ў развіцці Еўропы.
Акрамя таго, з прывітальным словам і пажаданнямі паспяховага навучальнага года выступіла дэпутат Сейма Літоўскай Рэспублікі, намеснік старшыні Камітэта па адукацыі і навуцы Іева Качынскайте-Урбоніене.
Студэнтаў таксама прывіталі кіраўнікі акадэмічных дэпартаментаў і філіялаў ЕГУ: прафесар-эмерытус Рыгор Мінянкаў, дацэнт, доктар Аляксей Махнач, кіраўнік Школы лічбавых кампетэнцый ЕГУ доктар Дзмітрый Самаль, кіраўнік бакалаўрскай праграмы “Бізнес-эканоміка” BISEB Таццяна Лісоўская, а таксама прэзідэнт Студэнцкага саюза ЕГУ Ігнат Варёнаў.
Падчас цырымоніі члены універсітэцкай супольнасці былі ўзнагароджаны за публікацыі і мастацкія дасягненні, якія маюць міжнароднае значэнне.
Цырымонія завершылася традыцыйным частаваннем торта і сяброўскімі зносінамі ўдзельнікаў.
У 2024 годзе на асноўныя праграмы ЕГУ паступіла 302 першакурснікі бакалаўрыяту, магістратуры і дактарантуры, 99 студэнтаў па інфарматыцы і 54 студэнта па новай праграме бизнес эканомікі. У наступным навучальным годзе 2024-2025 універсітэт прыме студэнтаў з больш чым 20 краін свету.