Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў разам з Школай лічбавых кампетэнцый Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта з асалодай аб’яўляе пра маючае адбыцца мерапрыемства ў падтрымку будучай бакалаўрскай праграмы па гейм-дызайне, якая зараз распрацоўваецца камандай выкладчыкаў і спецыялістаў з індустрыі. Хаця гуманітарны ўніверсітэт не з'яўляецца традыцыйным месцам для
хакатонаў і сустрэч распрацоўнікаў гульняў, сучасная сітуацыя ў галіне патрабуе новых падыходаў. З развіццём штучнага інтэлекту, які ўсё часцей выконвае задачы па праграмаванні і скрыптынгу, індустрыя гейм-дызайну шукае не толькі новыя тэхналогіі, але і новыя ідэі.
Найбуйнейшыя праекты апошняга дзесяцігоддзя, напрыклад, Roblox з 1 мільярдам (!) спамповак з Google Play, абавязаны сваім поспехам не рэвалюцыйным рухавікам ці тэхналагічным знаходкам, а стваральнікам, якія наважыліся думаць інакш. З часоў Платона менавіта акадэмія вучыла людзей мысліць альтэрнатыўна. Таму Дэпартамент гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ разам са Школай
лічбавых кампетэнцый ЕГУ збіраюць распрацоўнікаў гульняў і наратыўных дызайнераў з усяго рэгіёна, каб абмеркаваць, як нараджаліся ідэі, што стаялі за вядомымі праектамі — ад S.T.A.L.K.E.R.: Shadow of Chernobyl да World of Tanks. Гэты ўзаемны абмен ведамі паміж тымі, хто вывучае гісторыю, спадчыну, тэатр, акцёрскае майстэрства і гейм-дызайн, можа спрыяць узнікненню не толькі новых ведаў, але і новых творчых практык.
Хост і мадэратар канферэнцыі – дацэнт Віктар Марціновіч.
Дзе адбудзецца: 327, Savanorių pr. 28, 03116 Vilnius
Сачыце за навінамі!