Паступленне

Пачніце сваю будучыню ў ЕГУ!

У 2024/25 навучальным годзе мы адчыняем дзверы для абітурыентаў на 9 бакалаўрскіх праграм (дзённая і завочная формы), 6 магістарскіх (змешаная форма) і 1 дактаранцкую праграму.

Як паступіць у ЕГУ?

Паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт лёгка! Мінімум бюракратыі — максімум магчымасцяў для вашай будучыні!

Простыя і празрыстыя ўмовы паступлення! Дакладныя патрабаванні, зразумелыя тэрміны і падтрымка на кожным этапе падачы дакументаў.

Апастыль не патрэбны! Для абітурыентаў з Беларусі, Украіны і Расіі не трэба ставіць апастыль на атэстат, сертыфікаты ЦТ/ЦЭ, НМТ, ЕГЭ!

Усё ў лічбавым фармаце – перасылка арыгіналаў дакументаў таксама не патрэбна, падача адбываецца цалкам анлайн! Арыгіналы спатрэбяцца толькі пасля залічэння пры першым наведванні  ўніверсітэта.

  • Даведайцеся, што трэба зрабіць, каб паступіць на бакалаўрыятпадрабязная інфармацыя тут.
  • Плануеце паступаць у магістратуру? Азнаёмцеся з усімі крокамі для паступлення па гэтай спасылцы.
  • Цікавіць дактаранцкая праграма «Філасофія»? Даведайцеся ўмовы і працэс паступлення тут.

📢 Кансультацыі па паступленні

Як
паступіць
у ЕГУ?Інструкцыя
Падаць
анлайн-
анкетуз 1 траўня
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt
📞 Патэлефануйце або напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317

ℹ️ Карысная інфармацыя

📌 Рэгістрацыя на падрыхтоўчыя курсы і ўступныя выпрабаванні ажыццяўляецца праз платформу EHU PASS.

💻 Вебінары для абітурыентаў – у перыяд Прыёмнай кампаніі ЕГУ праводзіць анлайн-сустрэчы, дзе можна даведацца больш пра паступленне, навучанне і студэнцкае жыццё.

🎓 Гранты і падтрымка – студэнты ўсіх праграм і формаў навучання могуць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе і атрымаць падтрымку на навучанне.

🏅 Стыпендыі за поспехі – ЕГУ выдае стыпендыі на конкурснай аснове за выдатныя акадэмічныя і творчыя дасягненні.