LLM па міжнародным гандлёвым і бізнес-праве

Акадэмічная ступень

Магістр права (LL.M.)

Тэрмін навучання

1 год (2 семестры)

Нацыянальны код адукацыйнай праграмы

6211KX029

Апісанне праграмы

Праграма «LLM па міжнародным гандлёвым і бізнес-праве» накіравана на падрыхтоўку кваліфікаваных юрыстаў, здольных эфектыўна працаваць у глабальным прававым асяроддзі.

Праграма развівае практычныя навыкі для паспяховага правядзення транснацыянальных здзелак і вырашэння комплексных прававых задач, якія маюць асаблівае значэнне ў сучаснай міжнароднай эканоміцы.

Чаму варта выбраць гэтую праграму?

  • Еўрапейскі дыплом — адукацыя, якая прызнаецца ва ўсёй Еўропе і адкрывае шырокія кар’ерныя перспектывы.
  • Практычная скіраванасць — прыкладны досвед у карпаратыўным праве, міжнародным камерцыйным арбітражы, фінансавым праве і інтэлектуальнай уласнасці.
  • Гнуткасць фармату навучання — рэгулярныя заняткі ў вечаровы час і анлайн-модулі для камфортнага сумяшчэння з працай.
  • Прафесійная англійская мова — падрыхтоўка юрыстаў для эфектыўнай працы ў міжнародным асяроддзі.
  • Міжнародныя выкладчыкі-практыкі — вядучыя эксперты з досведам працы ў міжнародных кампаніях і юрыдычных фірмах.
  • Удзел у прэстыжных конкурсах — развіццё прафесійных кампетэнцый у міжнародных спаборніцтвах, такіх як The Willem C. Vis International Commercial Arbitration Moot.
  • Індывідуальны акадэмічны адвайзінг — персанальная падтрымка на ўсіх этапах навучання.
  • ДНЖ у Літве — магчымасць атрымання дазволу на жыхарства ў Літве на час вучобы.

Навучальны план праграмы

Праграма «LLM па міжнародным гандлёвым і бізнес-праве» — гэта навучанне ў пастаяннай сесійнай (завочнай) форме з вечаровымі кантактнымі анлайн-заняткамі, жывымі зносінамі з выкладчыкамі, гнуткім графікам, падтрымкай акадэмічнай супольнасці і выніковай атэстацыяй ва ўніверсітэце.

Кар’ерныя перспектывы

Праграма «LLM па міжнародным гандлёвым і бізнес-праве» адкрывае перад выпускнікамі шырокія кар’ерныя перспектывы ў галіне міжнароднага гандлёвага і бізнес-права, дазваляючы эфектыўна працаваць у міжнародных кампаніях, юрыдычных фірмах, дзяржаўных структурах і няўрадавых арганізацыях, паспяхова вырашаючы задачы глабальнага юрыдычнага асяроддзя.

Выпускнікі праграмы могуць працаваць на такіх пазіцыях, як:

  • Адвакат у галіне міжнароднага права — кансультаванне па пытаннях міжнародных кантрактаў, арбітражу і прававога рэгулявання.
  • Карпаратыўны юрыст або кансультант па карпаратыўным кіраванні — праца ў юрыдычных аддзелах міжнародных кампаній або ў спецыялізаваных фірмах.
  • Спецыяліст па міжнародным гандлі — праца ў міжнародных гандлёвых кампаніях, банкаўскіх установах і дзяржаўных структурах па пытаннях камерцыйнага і інвестыцыйнага права.
  • Спецыяліст па інтэлектуальнай уласнасці і фінансавым праве — суправаджэнне фінансавых здзелак і кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю ў юрыдычных фірмах і міжнародных карпарацыях.
  • Эксперт па карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (КСА) — распрацоўка стратэгій і праектаў, накіраваных на развіццё карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці і ўстойлівае развіццё бізнесу.

Акадэмічная кар’ера — магчымасць працягнуць навучанне ў дактарантуры (PhD) па напрамку права, вядзенне даследаванняў у міжнароднай прававой сферы.

Умовы паступлення

📢 Важна!

Залічэнне на магістарскія праграмы праводзіцца без уступных экзаменаў, на падставе матывацыйнага субяседавання і пацвярджэння ўзроўню англійскай мовы (B2 або вышэй). Таксама кандыдаты павінны адпавядаць хаця б аднаму з наступных акадэмічных крытэрыяў:

  • Ступень бакалаўра права;
  • Ступень бакалаўра або магістра ў іншых галінах з дадатковай юрыдычнай адукацыяй універсітэцкага ўзроўню (не менш за 60 крэдытаў ECTS);
  • Ступень бакалаўра або магістра ў іншых галінах з мінімум 3-гадовым досведам працы ў юрыдычнай сферы (патрабуецца дадатковая юрыдычная адукацыя мінімум на 15 крэдытаў ECTS);
  • Дыплом аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі з дадатковымі курсамі па юрыдычных дысцыплінах (не менш за 60 крэдытаў ECTS).

Юрыдычны досвед кандыдатаў ацэньваецца згодна з унутранымі правіламі ўніверсітэта. Абітурыенты без профільнай адукацыі могуць прайсці дадатковае навучанне па індывідуальным плане.

📢 Кансультацыі па паступленні

Як
паступіць
у ЕГУ?Інструкцыя
Падаць
анлайн-
анкетуз 1 траўня
📩 Напішыце нам: consult@ehu.lt
📞 Патэлефануйце, напішыце ў Viber, Telegram, WhatsApp: +370 (644) 96 317
️🏛️ Сачыце за навінамі праграмы і Універсітэта ў Instagram: @ehuofficial

Кантакты

recruitment@ehu.lt
questionehu
+370 5 2639650