У канферэнцыі прынала ўдзел студэнтка 2 курса Сафія Навасёлава бакалаўрскай праграмы “Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм” з дакладам “Беларускамоўны сегмент фанфікшэна: спецыфіка існавання”.
Пад час канферэнцыі таксама былі прадстаўлены цікавыя даклады ў галінах мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі, сацыяльных навук, а таксама этналогіі. Узнімаліся як дастаткова шырокія гістарычныя тэмы, такія як польская супольнасць у апошняе трыццацігоддзе, так і дастаткова вузканакіраваныя мовазнаўчыя і літаратуразнаўчыя тэмы.
Менавіта плюралізм кантэкстаў прадстаўленых літаральна ў рэжыме брэйншторма зрабіў гэтую канферэнцыю такой плённай у плане інфармацыйнага ўзбагачэння і набыцця навуковага вопыту.
Фота са старонкі ў Фэйсбуку Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту https://www.facebook.com/bialorutenistyka