“Праблемы захавання спадчыны ў рэгіёне былога Вялікага княства Літоўскага”

З нагоды Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін (18 красавіка), які сёлета адзначаецца пад дэвізам “Спадчына пад пагрозай катастроф і канфліктаў”, Агенцтва па аднаўленню старога горада Вільнюса ў супрацоўніцтве з Беларуска-яўрэйскім цэнтрам культурнай спадчыны, ІКАМАС Беларусі і Еўрапейскім гуманітарным універсітэтам запрашае вас на публічную імпрэзу, прысвечаную стратэгіям захавання спадчыны на гістарычных землях былога Вялікага княства Літоўскага. 

Мерапрыемства збірае спецыялістаў з розных краін, каб абмеркаваць сучасныя выклікі ў галіне захавання спадчыны ва ўмовах нестабільнасці і крызісаў. У мерапрыемстве таксама прымуць удзел выкладчыкі і студэнты адукацыйных праграм “Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм” і “Развіццё культурнай спадчыны” ў ЕГУ.

Адмысловае месца ў праграме зойме прэзентацыя VR-рэканструкцыі Вялікай сінагогі ў Воўпе – адной з самых прыгожых драўляных сінагог у Еўропе, разбуранай падчас Другой сусветнай вайны і адноўленай у лічбавым фармаце ў выніку міждысцыплінарнага супрацоўніцтва, якое доўжылася на працягу года. У наведвальнікаў будзе магчымасць азнаёміцца ​​з рэканструкцыяй праз VR-гарнітуру, прайшоўшы па сінагозе ў імерсіўным віртуальным туры.

Далучайцеся да нас, каб даведацца, як тэхналогіі, гістарычныя даследаванні і грамадзянская адказнасць могуць перасякацца для захавання памяці, якая знаходзіцца пад пагрозай знікнення, і ўбачыць гэтую страчаную спадчыну ў віртуальнай рэальнасці.

Мерапрыемства адбудзецца 17 красавіка а 11 гадзіне па адрасу Stiklių g. 4 (Vilniaus senamiesčio atnaujinimo agentūra).

Назад