З 6 па 12 ліпеня 2025 года Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт арганізуе Летні інстытут, у рамках якога прадугледжваецца вывучэнне і абмеркаванне актуальных праблем у галіне глабальнай і транснацыянальнай гісторыі ў кантэксце нацыяналізму, які адраджаецца. Праграма прадугледжвае спалучэнне лекцыйных заняткаў, семінарскіх дыскусій і даследчых мерапрыемстваў, прысвечаных рэгіянальнай гісторыі пасля 1815 года.
Асноўныя тэмы Інстытута ўключаюць: Сучасныя выклікі глабальнай і транснацыянальнай гісторыі; у пошуках мікра-глабальнай гісторыі; нацыянальныя наратывы ў глабальным кантэксце: скрыжаванне гістарычных перспектыў; міграцыйныя працэсы і трансфармацыя межаў; гвалт; дэмакратыя і транснацыянальныя рухі.
Мова праграмы – ангельская.
Для ўдзелу ў Інстытуце будзе адабрана 15 студэнтаў. Выдаткі на транспарт і пражыванне на перыяд праграмы пакрываюцца арганізатарамі.
Апошні тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2025 года.
cbrs@ehu.lt да 30 красавіка 2025 года.
Больш падрабязную інфармацыю аб летнім інстытуце вы знойдзеце тут.