Женщины в политике: новые подходы к политическому
Цэнтр гендарных даследаванняў выдае фемінісцкі альманах «Женщины в политике: новые подходы к политической идеологии» («Жанчыны ў палітыцы: новыя падыходы да палітычнага»). У альманаху аналізуюцца актуальныя палітычныя праблемы ў Беларусі і постсавецкіх дзяржавах з пункту гледжання фемінісцкай ідэалогіі. Мэтавая аўдыторыя альманаха – палітычныя і грамадскія актывісты, а таксама новае пакаленне даследчыкаў, што цікавяцца палітычнымі, сацыяльнымі і культурніцкімі пытаннямі, павязанымі з удзелам жанчын у палітычным жыцці ў Беларусі і гендарнымі даследаваннямі ўвогуле.
На цяперашні час «Женщины в политике» – гэта адзінае беларускае перыядычнае выданне, у якім адкрыта абмяркоўваецца ўзаемасувязь гендарнай праблематыкі, улады, палітыкі і культуры. Выданне намагаецца запоўніць існы прагал у гэтай галіне і прапануе ўвазе чытачоў крытычны аналіз бягучых падзей у беларускім грамадстве і іншых постсавецкіх краінах. Альманах надае асаблівую ўвагу праблематыцы ўдзелу жанчын у палітычным і грамадскім жыцці ў Беларусі, а таксама агляду постсацыялістычных пераўтварэнняў, што маюць месца там.
Працоўныя мовы альманаха – руская і беларуская; некаторыя артыкулы публікуюцца на англійскай мове. Ідэйная натхняльніца альманаха – Вольга Карач, каардынатарка – Яўгенія Іванова, рэдактары – Яўгенія Іванова і Аляксандр Пяршай. Больш падрабязную інфармацыю гл. тут.