Калі вы паспяхова прайшлі конкурсны адбор, ацэнку адукацыі і сумоўе, Прыёмная камісія рэкамендуе вас да залічэння. Віншуем!
📌 Што засталося зрабіць?
✅ Падпісаць дагавор – на працягу трох дзён пасля яго атрымання, затым адправіць яго скан ва ўніверсітэт.
✅ Аплаціць першы семестр – да пачатку заняткаў.
✅ Скласці спіс дасягненняў і суправаджальны ліст – гэта ваш шанец на бясплатнае навучанне! Пакажыце свае поспехі і матывацыю, каб пазмагацца за грант.
✅ Падрыхтаваць арыгіналы дакументаў – каб не забыць узяць іх з сабой падчас першага візіту ва ўніверсітэт для магчымай праверкі. Пры неабходнасці можна падаць натарыяльна завераныя копіі.
Пасля гэтага вы афіцыйна станеце студэнтам ЕГУ! Сардэчна запрашаем у нашу акадэмічную сям’ю. 💙