Азнаёмцеся з фарматам навучання, які вас чакае

Магістратура ЕГУ — гэта навучанне ў сталай сесійнай форме. У чым асаблівасці гэтага фармату?

Жывое ўзаемадзеянне і акадэмічнае асяроддзе — пастаянныя кантактныя онлайн-заняткі даюць магчымасць актыўна ўзаемадзейнічаць з выкладчыкамі і калегамі па курсе, удзельнічаць у дыскусіях і атрымліваць імгненную зваротную сувязь.
Гнуткі графік без страты якасці — онлайн-заняткі праходзяць у вячэрні час, доступ да матэрыялаў 24/7 і самастойнае планаванне вучэбнага працэсу.
Пастаянная падтрымка выкладчыкаў і супольнасці — дыскусіі, кансультацыі і групавыя праекты нават у дыстанцыйным фармаце.
Выніковая атэстацыя ў сценах універсітэта — захоўваючы акадэмічныя традыцыі і пацвярджаючы ўзровень падрыхтоўкі.
Даступнасць — пастаянная сесійная форма навучання зніжае выдаткі на адукацыю без страты якасці і акадэмічнай каштоўнасці.