Бібліятэчны каталог ды іншыя базы дадзеных

Дзе шукаць інфармацыю пра дакументы, якія захоўваюцца ў бібліятэцы?
У электронным каталогу бібліятэкі http://lib.ehu.lt
 
Дзе шукаць інфармацыю пра бакалаўрскія/магістарскія працы?
Інфармацыю пра выпускныя бакалаўрскія або магістарскія працы вы можаце знайсці ў электронным каталогу бібліятэкі http://lib.ehu.lt, а таксама ў віртуальнай бібліятэцы ЕГУ http://ehu.lvb.lt. У пашыраным пошуку электроннага каталога абярыце (1) Выпускныя працы і дысертацыі (Выпускные работы и диссертации), пастаўце птушку і (2) націсніце Шукаць (Искать).


 
Дзе можна даведацца пра колькасць асобнікаў выдання?
Трэба зрабіць пошук у электронным каталогу бібліятэкі http://lib.ehu.lt:

  • увядзіце слова або фразу ў поле пошуку. Націсніце Шукаць (search);
  • знайдзіце ў спісе неабходнае вам выданне;
  • у апісанні выдання знайдзіце радок Даступнасць (напр., Даступнасць: Экземпляры, даступныя для пазыкі: European Humanities University [32 И90] (4)). Лічба ў канцы ў дужках паказвае, колькі асобнікаў маецца ў бібліятэцы; чырвоным колерам адзначана, колькі з іх цяпер недаступныя (напр., Выдадзена (1)). Заўвага: калі ў наяўнасці маецца 1 або 2 асобнікі, хутчэй за ўсё яны знаходзяцца не на абанеменце, а ў чытальнай зале і могуць быць выдадзеныя толькі на ноч.

 

У каталогу я знайш_ла спасылку Рэсурсы он-лайн. Ці магу я чытаць электронныя выданні з любога кампутара (не бібліятэчнага і не ўніверсітэцкага)?
Так, можаце. Дома вы можаце чытаць гэтыя выданні:

  • аддалена далучыўшыся да сеткі ўніветсітэта (інструкцыя) – для падпісных рэсурсаў;
  • зайшоўшы ў свой акаўнт Moodle – для выданняў у віртуальнай бібліятэцы.