Колькі каштуе навучанне?
З тарыфамі на навучанне для ўсіх праграм вы можаце азнаёміцца ў адпаведным раздзеле «Кошты навучання».
Ці ёсць зніжкі?
Для здольных і адораных магістрантаў Універсітэт прапануе сістэму грантаў, якія размяркоўваюцца па выніках конкурсу партфоліо. Калі ў вас ёсць дасягненні ў навуцы, вучобе, творчасці або грамадскай дзейнасці — у вас ёсць шанец атрымаць грант і вучыцца бясплатна.
📌 Гранты размяркоўваюцца кожны семестр, таму вы можаце пастаянна паляпшаць сваё партфоліа і ўплываць на памер аплаты за навучанне.
Як атрымаць грант?
Пасля заключэння дагавора на навучанне і аплаты першага семестра першакурснікі могуць падаць заяўку на ўдзел у конкурсе грантаў. Для гэтага трэба падрыхтаваць і загрузіць партфоліо, якое ўключае дзве часткі:
✅ Дасягненні і/або ўзоры работ
Гэта пацверджанне вашых ведаў, досведу і прафесійнага патэнцыялу. Падыдуць:
- дыпломы пераможцаў і прызёраў конкурсаў, навуковых канферэнцый,
- удзел у даследчых, сацыяльных і валанцёрскіх праектах,
- публікацыі ў навуковых часопісах, зборніках, прафесійных і папулярных выданнях,
- навуковыя даследаванні, артыкулы, эсэ, аналітычныя агляды, манаграфіі,
- творчыя працы: аўдыявізуальныя праекты, літаратурныя творы, дызайн-праекты і іншыя формы самавыяўлення,
- узнагароды, гранты, стыпендыі за акадэмічныя або сацыяльныя дасягненні,
- патэнты, распрацоўкі, стартап-праекты, інавацыйныя рашэнні.
📌 Універсітэт не абмяжоўвае фармат вашых дасягненняў — пакажыце лепшае!
✅ Суправаджальны ліст
Кароткі (да 1 старонкі A4) ліст, у якім вы растлумачыце, як вашы дасягненні і досвед звязаны з місіяй ЕГУ. Тэкст павінен быць лагічным і аргументаваным — гэта ваша магчымасць паказаць, чаму менавіта вы вартыя атрымання гранта.
📌 Місія ўніверсітэта ўказана ў Стратэгіі ЕГУ на 2019–2024 гады, дакумент даступны на сайце ў раздзеле «Дакументы».
💡 Калі вы выйграеце грант, плата за першы семестр не знікне — па вашым выбары сума будзе вернута або «замарожана» для аплаты наступных семестраў, калі грантавая падтрымка скончыцца.
📢 Ваш талент — ваш шанец вучыцца бясплатна ў ЕГУ!