Залічэнне абітурыентаў на праграму «Бізнес-эканоміка» і «Інфарматыка» праходзіць без экзаменаў на падставе конкурснага бала.
📝 Як разлічыць свой конкурсны бал?
Выкарыстоўвайце наступную формулу:
КБ = (0,25 × М) + (0,25 × А) + (0,25 × СБ) + (0,25 × С), дзе:
- М — адзнака па матэматыцы
- А — адзнака па англійскай мове
- СБ — сярэдні бал атэстата
- С — вынік субяседавання
- КБ — ваш конкурсны бал
📌 Абітурыенты могуць уключыць у конкурсны бал:
- вынікі здачы нацыянальнага экзамену, які завяршае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі (ЦЭ, ЗНО/НМТ, ЕГЭ, ЕНТ і інш.);
- альбо толькі адзнакі з атэстата / дадатку да дыплома ССНУ — у выпадку адсутнасці здадзеных экзаменаў. У гэтым выпадку прымяняецца паніжальны каэфіцыент: 0,9 для праграмы «Бізнес-эканоміка» і 0,8 для праграмы «Інфарматыка».