Фармат заняткаў і змест навучання

Курсы падрыхтоўчага года арганізуюцца ў фармаце кантактных анлайн-заняткаў у будныя дні ў вячэрні час. Працягласць навучання: 1 семестр.

Удзел у Анлайн-курсе прадугледжвае праходжанне абітурыентамі адукацыйных праграм “Візуальны дызайн”, “Еўрапейская спадчына”, “Медыя і камунікацыя”, “Сусветная палітыка і эканоміка”, “Права”, “Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня” наступных 28-гадзінных модуляў:

  • Агульны абавязковы курс: Уводзіны ў гуманітарныя веды (для абітурыентаў усіх пералічаных вышэй праграм).
  • Курс для абітурыентаў праграмы “Візуальны дызайн”: Майстэрня графічнага малюнка і кампазіцыі.
  • Курс для абітурыентаў праграмы “Тэатральнае мастацтва і акцёрская гульня”: Тэатральная майстэрня “Акцёры, хто яны?”

Таксама слухачы курсаў змогуць паўдзельнічаць у семінарах і майстар-класах з вядучымi выкладчыкамі праграм, першымі даведаюцца аб надыходзячых актыўнасцях для абітурыентаў.