Падрыхтуйце дакументы да падачы

Падача дакументаў максімальна спрошчана:

📩 Электронная падача:
Абітурыенты магістратуры падаюць дакументы ў электронным выглядзе ў дадатку да анкеты. Арыгіналы або натарыяльна завераныя копіі падаюцца толькі пасля залічэння пры першым візіце ва ўніверсітэт.

Пералік неабходных дакументаў

📌 Абавязковыя дакументы:

Каляровая фатаграфія 4×6 см (як на пашпарт) не старэйшыя за 3 месяцы. Мінімальны памер 235×355 пікселяў.
Нацыянальны пашпарт альбо ID (развароты пашпарта з фатаграфіяй, імем і прозвішчам лацінкай).
Дыплом магістра (або эквівалент) і дадатак да яго з натарыяльна завераным перакладам на літоўскую або англійскую мову.
Заява на імя рэктара (на англійскай мове) — па спасылцы
Дзве рэкамендацыі ад спецыялістаў у галіне філасофіі (бягучага года).
Рэзюмэ (CV) з подпісам паступаючага (на англійскай мове).
Спіс навуковых публікацый (з поўнымі бібліяграфічнымі дадзенымі) і іх копіі ў электронным выглядзе.
Праект навуковага даследавання, згодна дадатку (калі выбраны дзве тэматыкі, падаецца два праекты) — па спасылцы.

📌 Дадатковыя дакументы (пры неабходнасці):

Іншыя дакументы, якія вы лічыце важнымі.