Падача дакументаў максімальна спрошчаная:
📩 Электронная падача:
Абітурыенты падаюць дакументы ў электронным выглядзе ў дадатку да анкеты. Арыгіналы або натарыяльна завераныя копіі падаюцца толькі пасля залічэння пры першым візіце ва ўніверсітэт.
📃 Без апастылю:
Для абітурыентаў з Беларусі, Украіны і Расіі не патрабуецца апастыль на атэстат, сертыфікаты ЦТ/ЦЭ, НМТ, ЕГЭ!
Пералік неабходных дакументаў
📌 Абавязковыя дакументы:
✅ Каляровая фатаграфія 4×6 см (як на пашпарт) не старэйшая за 3 месяцы. Мінімальны памер 235×355 пікселяў.
✅ Нацыянальны пашпарт (развароты пашпарта з фатаграфіяй, імем і прозвішчам лацінкай).
✅ Дыплом аб вышэйшай адукацыі і дадатак да яго.
Для ўдзелу ў конкурсе абітурыенту неабходна набраць прахадны бал не менш за 8 (па 10-бальнай шкале) або 80% ад максімальна магчымага бала ў сістэме адукацыі вашай краіны.
📝 Як разлічыць прахадны бал? Выкарыстайце наступную формулу:
(ИР × 0,6) + (СБ × 0,4) = ПБ, где:
- ИР — оценка дипломной работы
- СБ — средний балл из приложения к диплому
- ПБ — ваш проходной балл
✅ Пацвярджэнне ведання англійскай мовы (B2 або вышэй) – адзін з наступных дакументаў:
- Міжнародны сертыфікат (TOEFL, IELTS, Cambridge English і інш.).
- Дыплом аб адукацыі, калі навучанне праходзіла на англійскай мове.
- Дыплом або акадэмічная даведка, выдадзеныя лінгвістычным універсітэтам, перакладчыцкім факультэтам або лінгвістычным каледжам.
- Сертыфікат унутранага іспыту для тых, хто паступае ў магістратуру.
📌 Дадатковыя дакументы (пры неабходнасці):
✅ Іншыя дакументы, якія вы лічыце важнымі.
📢 Важна!
📍 Патрабаванні да дакументаў могуць адрознівацца ў залежнасці ад краіны. Праверце спіс неабходных дакументаў для вашай краіны — тут.
📍 Даты экзаменаў і рэгістрацыя — па спасылцы.