Пошук і замова кніг

Як знайсці кнігу ў каталогу?
Калі ласка, чытайце інфармацыю ці звяртайцеся непасрэдна да нас.

 

Ці магу я замовіць кнігу з дому?
Так, калі патрэбная вам кніга недаступная, яе можна замовіць, увайшоўшы ў свой уліковы запіс карыстальніка з любога кампутара ў любы час.

 

Колькі часу замова застаецца актуальнай? Ці можна яе змяняць і выпраўляць?
Прынятая замова застаецца актуальнай да яе выканання або да пазначанага падчас замовы (рэзервавання) тэрміну. Так, замову можна змяняць і выпраўляць (пазначыць тэрмін рэзервацыі, прыпыніць або адмяніць замову).

 

Як даведацца, ці выкананая замова?
Інфармацыя аб выкананні замовы дасылаецца на электронны адрас, пазначаны ва ўліковым запісе карыстальніка.

 

Як даведацца, ці не выдадзеная кніга?
Калі ў радку Даступнасць выдання, якое вас цікавіць (напр., Даступнасць: Экземпляры, даступныя для пазыкі: European Humanities University [32 И90] (4)), чырвоным пазначана Выдадзена (напр., Выдадзена (1)), гэта значыць, што выданне (ці яго некалькі асобнікаў) выдадзена карыстальніку і цяпер недаступна. Калі ў радку Даступнасць зялёным пазначана Даступна (напр., Даступна (3)), гэта значыць, што адпаведная колькасць асобнікаў свабодная і можа быць выдадзеная карыстальнікам на рукі. Заўвага: калі ў наяўнасці маецца 1 або 2 асобнікі, хутчэй за ўсё яны знаходзяцца не на абанеменце, а ў чытальнай зале і могуць быць выдадзеныя толькі на ноч.

 

Як замовіць кнігу, калі яна на руках у іншага чытача?
Замаўляючы такое выданне, правільна пазначце тэрмін дзеяння замовы: да якой даты вам патрэбная кніга. Паведамленне аб выкананні замовы вы атрымаеце на ваш электронны адрас ЕГУ.

 

Што рабіць, калі хочаце ўзяць кнігу дадому, а яна ёсць толькі ў чытальнай зале?
Рэкамендуем сканаваць / фатаграфаваць / капіяваць неабходныя вам часткі кнігі. Таксама маецца магчымасць узяць кнігу на адну ноч. Зазвычай мы паведамляем, да якой гадзіны трэба яе вярнуць.

 

Што рабіць, калі кнігі няма ў каталогу?
Рэкамендуем шукаць у Электронныя рэсурсы ці ў https://ehu.lvb.lt, праглядаць электронныя каталогі іншых бібліятэк недалёка ад вашага месца жыхарства. І, вядома, вы заўсёды можаце звярнуцца да нас па дапамогу.