Сенат ЕГУ – орган акадэмічнага самакіравання ўніверсітэта. У склад Сената ўваходзяць усе выкладчыкі з нагрузкай 0,75 стаўкі і больш, пяць прадстаўнікоў студэнцтва, Кіраўнік акадэмічнай часткі, кіраўнікі Акадэмічных дэпартаментаў і Рэктарскага офіса.
У сферу паўнамоцтваў Сената ўваходзіць ацэнка вынікаў навуковых даследаванняў і ўзроўню навуковай і творчай дзейнасці Універсітэта, унутранае забеспячэнне якасці, вызначэнне працэдур прыёму на акадэмічныя праграмы, кваліфікацыйных патрабаванняў для заняцця выкладчыцкіх пасадаў і вакансій акадэмічных супрацоўнікаў, вызначэнне правілаў надання звання прафесара-эмерыта, прапанова кандыдатур для надання ганаровых званняў Універсітэта, а таксама падрыхтоўка Кодэкса аб акадэмічнай этыцы і Палажэння аб выкладанні і навучанні для прадстаўлення на зацвярджэнне Рэктару.
Старшыня Сената – праф. Алег Брэскі, а намесніца Старшыні Сената – дац. Галіна Арлова.