Cтудэнты таксама абіраюць Студэнцкае прадстаўніцтва — аўтаномны орган студэнцкага самакіравання, што прадстаўляе інтарэсы студэнтаў ЕГУ як унутры ўніверсітэта, так і за яго межамі.
Студэнцкае прадстаўніцтва як прадстаўнічы орган перавыбіраецца ў кожным новым навучальным годзе і дзейнічае ў адпаведнасці са сваім Статутам. У яго склад уваходзяць прэзідэнт, віцэ-прэзідэнт, рада СП і іншыя чальцы. Апроч таго, Студэнцкае прадстаўніцтва дэлегуе пяць чальцоў у Сенат універсітэта.
Прэзідэнтам Студэнцкага прадстаўніцтва з’яўляецца Цімафей Малахоўскі, студэнт 1 курса бакалаўрскай праграмы «Сусветная палітыка і эканоміка», а віцэ-прэзідэнткай – Яўгенія Трапезнікава, студэнтка 1 курса бакалаўрскай праграмы «Медыя і камунікацыя».
Склад Рады Студэнцкага прадстаўніцтва:
- Ксенія Гадзецкая (бакалаўрская праграма «Культурная спадчына і турызм», 4 курс);
- Маргарыта Зычкова (бакалаўрская праграма «Медыя і камунікацыя», 2 курс);
- Мікалай Максімчук (бакалаўрская праграма «Медыя і камунікацыя», 2 курс);
- Сяргей Раманішкін (бакалаўрская праграма «Культурная спадчына і турызм», 4 курс);
- Лізавета Шчэрба (праграма «Медыя і камунікацыя», 1 курс).
Больш падрабязную інфармацыю аб студэнцкім прадстаўніцтве можаце знайсці на адмысловых старонках ў Facebook і ў VK, а таксама па эл. пошце studentcouncil@ehu.lt.