ЕГУ прапануе дзве формы навучання — сталую (вочную) і сталую сесійную (завочную), кожная з якіх адаптаваная пад розныя рытмы жыцця, але аднолькава забяспечвае якасную адукацыю і актыўны ўдзел ва ўніверсітэцкім асяроддзі.
🎓 Вочнае навучанне: максімум магчымасцяў для студэнтаў
Вочны фармат — гэта поўнае пагружэнне ў акадэмічнае і студэнцкае жыццё. Гэта не толькі лекцыі і семінары ў двух кампусах у цэнтры Вільнюса, але і магчымасць развівацца ў супольнасці аднадумцаў, удзельнічаць ва ўніверсітэцкіх праектах і будаваць прафесійныя сувязі.
✅ Жывыя зносіны і камерная атмасфера — невялікія групы забяспечваюць персаналізаваны падыход, актыўнае ўзаемадзеянне з выкладчыкамі і аднагрупнікамі.
✅ Сумесныя праекты і карысныя знаёмствы — студэнты працуюць над калектыўнымі ініцыятывамі, што развівае камандныя навыкі і дапамагае наладзіць каштоўныя прафесійныя сувязі.
✅ Практычны досвед і кар’ерныя перспектывы — трэнінгі, клубы, воркшопы, удзел у міжнародных абменах і праца над праектамі дапамагаюць прымяняць веды на практыцы і будаваць кар’еру яшчэ падчас навучання.
✅ Развіццё студэнцкіх ініцыятыў — ідэі студэнтаў могуць перарасці ў паўнавартасныя праекты, напрыклад, навуковыя даследаванні, творчыя калабарацыі ці сацыяльныя ініцыятывы.
🌍 Студэнцкая мабільнасць: свет без межаў
Студэнты ЕГУ маюць доступ да міжнародных праграм студэнцкага абмену Erasmus+, OSUN Network, што дазваляе вучыцца за мяжой, удзельнічаць у практыках і стажыроўках, пашыраць кругагляд. Гэта дае канкурэнтную перавагу на рынку працы і адкрывае больш магчымасцяў для будучай кар’еры.
💻 Завочнае навучанне: гнуткасць і зручнасць
Завочная форма ў ЕГУ — гэта магчымасць атрымліваць вышэйшую адукацыю без прывязкі да Універсітэта і краіны знаходжання, захоўваючы баланс паміж вучобай, працай і асабістым жыццём.
✅ Жывое ўзаемадзеянне і акадэмічнае асяроддзе — пастаянныя кантактныя анлайн-заняткі даюць магчымасць актыўна ўзаемадзейнічаць з выкладчыкамі і аднагрупнікамі, удзельнічаць у дыскусіях і атрымліваць імгненную зваротную сувязь.
✅ Гнуткі графік без страты якасці — анлайн-заняткі праходзяць увечары, доступ да матэрыялаў 24/7 і самастойнае планаванне навучальнага працэсу.
✅ Пастаянная падтрымка выкладчыкаў і супольнасці — дыскусіі, кансультацыі і групавыя праекты нават у дыстанцыйным фармаце.
✅ Выніковая атэстацыя ў сценах універсітэта — захоўваючы акадэмічныя традыцыі і пацвярджаючы ўзровень падрыхтоўкі.
✅ Даступнасць – завочная форма навучання змяншае выдаткі на адукацыю без страты якасці і акадэмічнай каштоўнасці.
💡 Якую б форму навучання вы ні абралі — вас чакае каштоўны досвед і глыбокія веды!