Выпускніца бакалаўрскай праграмы «Міжнароднае права» 2010 г. С 2011 г. Марына з’яўляецца дырэктаркай найстарэйшай экалагічнай грамадскай арганізацыі ў Беларусі «Экадом» і каардынатаркай прававой службы «Зялёная сетка».
Прафесійная дзейнасць Марыны – гэта ахова прыроды, абарона правоў грамадзян на бяспечнае навакольнае асяроддзе і прасоўванне інтарэсаў мясцовых супольнасцяў у прыняцці экалагічна значных рашэнняў. Выратаванне сквера Катоўка, падтрымка ўдзельнікаў акцыі «Крытычная маса» (па выніках іх затрымання і пераследу), грамадская экалагічная экспертыза шматлікіх прамысловых аб’ектаў, у тым ліку ўдасканаленне Генеральнага плана Мінска, удзел у паляпшэнні беларускага прыродаахоўнага заканадаўства, кансультацыі грамадзян, якія сутыкнуліся з той ці іншай экалагічнай праблемай, арганізацыя семінараў і трэнінгаў па ўдзелу грамадскасці ў прыняцці экалагічна значных рашэнняў і распрацоўка асветніцкіх друкаваных матэрыялаў па гэтай тэме і інш. – вось спіс праектаў, ініцыятарам якіх была Марына.