Выпускнік бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм» 2009 г. Зміцер атрымаў дыплом з адзнакай і ўвесь час падтрымлівае сувязь з альма-матэр. Ён быў арганізатарам шэрагу сустрэч выпускнікоў ЕГУ ў краінах, дзе ён працаваў. Зараз Зміцер працуе кіраўніком па праектах у сферы гасціннасці ў кампаніі Airbnb ў Дубліне (Ірландыя).
Пасля навучання ў ЕГУ Дзмітрый выйграў 2 стыпендыі: магістарскую стыпендыю імя Эдмунда Маскі (Edmund S. Muskie Graduate Fellowship) і стыпендыю Урада Швейцарыі. Атрымаў ступень магістра з адзнакай (Magna Cum Laude) ва Універсітэце італьянскай Швейцарыі (Università della Svizzera italiana, USI).
Зміцер вывучаў міжнародны турызм на факультэце эканомікі і камунікацый. На працягу 2-х месяцаў праходзіў стажыроўку ў Канадзе ў нацыянальным парку Gwaii Haanas National Park, які ўнесены ў спіс прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Працуючы ў Airbnb ў Маскве, Зміцер быў адказным за развіццё кампаніі ў СНД і Балтыі. У 2014 г. прадстаўляе Airbnb на канферэнцыях у Мінску, арганізаваных Міністэрствам спорту і турызму і Беларускай асацыяцыяй агра- і экатурызма. Дзякуючы намаганням Зміцера Airbnb стаў спонсарам найбуйнейшага маладзёжнага фестывалю Беларусі – Summer Freaky Party.