Выпускнік бакалаўрскай праграмы «Культурная спадчына і турызм» 2011 г. Пасля навучання ў ЕГУ Ягор атрымаў стыпендыю Маскоўскай вышэйшай школы сацыяльных і эканамічных навук для навучання на магістарскай праграме «Мэнэджмент у галіне культуры». Пасля магістратуры Ягор вярнуўся ў Беларусь, дзе сваімі сродкамі і намаганнямі ініцыяваў праграму культурнага адраджэння беларускай правінцыі. Так паўсталі сумесныя культурныя праекты ў Міры, Нясвіжы, Любчы, самым паспяховым з якіх можна лічыць Mirum Music Festival – першы прыватны музычны фестываль Беларусі, які штогод праходзіць у мястэчку Мір. Штогод колькасць наведвальнікаў фестывалю расце.
У Любчы Ягор быў валанцёрам і дапамагаў аднаўляць замак. Ён таксама з’яўляецца намеснікам дырэктара па развіцці гасцінічна-рэстараннага комплексу ў Нясвіжскім палацы.