Анкета запаўняецца анлайн і павінна ўтрымліваць усе асноўныя даныя абітурыента і копіі неабходных дакументаў. Да запаўнення анкеты абавязкова азнаёмцеся з рэкамендацыямі — па спасылцы.
📢 Важна!
Калі ласка, уважліва запаўняйце анкету і прымацоўвайце ўсе неабходныя дакументы, бо анкеты з памылкамі ці без абавязковых укладанняў могуць не разглядацца. Прыёмная камісія пакідае за сабой права правяраць пазначаныя даныя, і ў выпадку выяўлення недакладнай інфармацыі абітурыент будзе выключаны з конкурснага адбору. Пасля адпраўкі анкеты ўнясенне змяненняў у яе немагчыма, таму рэкамендуем уважліва праверыць яе перад падачай.
📌 Калі ў вас узніклі пытанні па запаўненні анкеты, звяртайцеся: admission@ehu.lt