Здайце ўнутраны экзамен для праверкі гатоўнасці да навучання ў вышэйшай школе (пры адсутнасці сертыфіката ЦЭ, ЗНО/НМТ, ЕГЭ, ЕНТ або іншага)

Гэты экзамен неабходна здаваць толькі абітурыентам, у якіх няма сертыфіката аб здачы дзяржаўных экзаменаў (ЦЭ, ЗНО/НМТ, ЕГЭ, ЕНТ і інш.), калі ў краіне іх пражывання паступленне ва ўніверсітэт магчыма толькі пры наяўнасці такога дакумента.

📌 Гэтыя правілы дзейнічаюць у Беларусі, Казахстане, Расіі, Украіне і іншых краінах.

📝 Сутнасць экзамену

Удзельнікі ўніверсітэцкага ўнутранага экзамену праходзяць тэсціраванне са 100 пытанняў, каб вызначыць, ці адпавядаюць іх веды патрабаванням для паступлення на бакалаўрскія праграмы ЕГУ. Пытанні сфарміраваны па наступных тэмах са школьнай праграмы:

  • Астраномія
  • Біялогія
  • Геаграфія
  • Гісторыя
  • Гісторыя мастацтваў
  • Літаратура
  • Грамадазнаўства
  • Фізіка
  • Хімія

Як праходзіць экзамен?

  • Экзамен праходзіць у анлайн-фармаце — падрабязныя інструкцыі па падключэнні да сістэмы тэсціравання будуць прадстаўлены перад экзаменам.
  • Працягласць экзамену: 2 гадзіны.

📍 Падрабязнае апісанне экзамену — тут.
📍 Рэгістрацыя на экзамен — па спасылцы.