10-годдзе беларускай гісторыі поспеху ў Балонскім працэсе

9 сакавіка пры падтрымцы Фонда Конрада Адэнаўэра адбылася міжнародная канферэнцыя «Магчымасці грамадзянскай трансфармацыі праз адукацыю на прыкладзе Беларусі», прысвечаная да дзесяцігоддзя аднаўлення дзейнасці Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) у Вільні.

Міжнародная канферэнцыя, асноўнай тэмай якой сталася трансфармацыя ўніверсітэтаў у галіне гуманітарных навук, выклікала вялікую зацікаўленасць з боку экспертаў у сферы вышэйшай адукацыі з краін Еўрапейскага саюза, ЗША, Беларусі і Расіі. Такая увага, у першую чаргу, была абумоўлена нядаўнім далучэння Беларусі да Балонскага працэса і Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. Адэкватнае усведамленне шляхоў і метадаў рэалізацыі адукацыйнай мадэлі Балонскага працэсу з’яўляецца складаным выклікам для сістэмы вышэйшай адукацыі Беарусі, якая не мае адпаведнага досведу і перажывае крызіс посттаталітарнай адукацыйнай сістэмы.

З моманту заснавання ўніверсітэта ў 1992 годзе ў Мінске місіяй ЕГУ было стварэнне новага падыхода да вышэйшай адукацыі, заснаванага на традыцыях гуманітарных ведаў і вольных мастацтваў, дзякуючы якім маладое пакаленне з постсавецкага рэгіёна вучылася б асэнсоўваць навакольную рэальнсць і карыстацца новымі магчымасцямі. Пасля прымусовага закрыцця і пераезда ўніверсітэта ў Літву ЕГУ застаецца верным прынцыпам ліберальнай адукацыі і акадэмічнай свабоды, паспяхова ўкараняючы эфектыўныя і інавацыйныя мадэлі ў сістэму навучання студэнтаў.

Сярод больш за 70 гасцей былі кіраўніцтва і акадэмічная супольнасць ЕГУ, супрацоўнікі Міністэрства навукі і асветы Літвы, прадстаўнікі беларускіх універсітэтаў, а таксама выбітныя эксперты ў галіне адукацыі, у тым ліку прэзідэнт Амерыканскіх саветаў па міжнароднай адукацыі праф. Дэн Дэвідсан, эксперт Дырэктарата Еўрапейскай Камісіі па адукацыі Каміла Партыка, кіраўніца офісаў Фонда Конрада Адэнаўэра ў Краінах Балтыі і Скандынавіі Элізабэт Баўэр, намесніца дырэктара Цэнтра ацэнкі якасці вышэйшай адукацыі Літвы Аўрэлія Валяйкене, дырктар Інстытута пісьма і мыслення Бард-коледжа (Нью-Ёрк) Пег Піплс і іншыя.

«Балонскі працэс – гэта матывацыя да дзеяння, ён прапануе інструменты супрацоўніцтва і ўвасабляе нашы лепшыя мары і спадзяванні», – сказаў Рэктар ЕГУ праф. Дэвід Поллік. Намеснік старшыні Кіраўнічай рады ЕГУ праф. Дэн Дэвідсан дадаў: «Галоўнымі рухавікамі ЕГУ з’яўляюцца яго акадэмічная, эканамічная, палітычная і сацыяльная місія, зацверджаная Стратэгічным планам ЕГУ на 2016-2021 гг. ЕГУ быў створаны з мэтай паляпшэння якасці навучання і даследванняў, прадукавання новых ведаў. Ён судзейнічае эканамічнаямі развіццю і інавацыям, что робіць выпускнікоў універсітэта надзвычай запатрабаванымі на працоўным рынку. ЕГУ – гэта сімвал свабоды слова, акадэмічных свабод і дэмакратычных трансфармацый. Праз агульнаўніверсітэцкую падрыхтоўку студэнты вучацца працаваць з глабальнымі праблемамі і фармуюць устойлівыя межкультурныя навыкі».

Праграма канферэнцыі складлася з двух сесій і пленарных дыскусій. Осноўнай тэмай першай сесіі была эфектыўнасць Балонскай сістэмы і выклікі інтэграцыі Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі. Унікальны дзесяцігадовы досвед ЕГУ ў Балонскім працэсе з’яўляецца надзвычай каштоўным для беларускіх універсітэтаў, якім яшчэ трэба будзе адаптацыя да патрабаванняў Еўрапейскага прасторы вышэйшай адукацыі. Кіраўніцтва ЕГУ пацвердзіла сваю гатоўнасць выступаць у якасці экспертаў па працы ў межах Балонскага працэсу.

У межах другой сесіі дыскусія разгарнулася вакол таго, якім чынам ліберальная адукацыя здольна садзейнічаць трансфармацыйным працэсам і ўстойліваму развіццю сучасных грамадстваў.

«Задача сучаснага ўніверсітэта – сфармаваць карціну света, якая вызначае здольнасць думаць, усведамляць сябе і сваю сутнасць. Кожны ўніверсітэт, які працуе па мадэлі вольных навук і мастацтваў, мусіць быць прасторай мыслення», – адзначыў дацэнт Валеры Манахаў, кіраўнік Цэнтра ліберальнай адукацыі Факультэта вольных мастацтваў і навук Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

За час працы ЕГУ ў Вільні ўніверсітэт скончыла больш за 1600 выпускнікоў, большасць з якіх жывуць у Беларусі і працуюць у сферы юрыспрудэнцыі, турызма, дызайна, камунікацыі і паліталогіі. ЕГУ нязменна аддадзены сваім беларускім караням – больш за 95% усіх студэнтаў і выкладчыкаў ЕГУ з’яўляюцца беларусамі.

Назад

Галерэя