У 2018/19 навучальным годзе пашырыцца геаграфія першакурснікаў: 9% абітурыентаў прыедуць на вучобу з Расіі, Украіны, Казахстана і Швецыі, 91% першакурснікаў – з Беларусі. Традыцыйна найбольшую зацікаўленасць сярод абітурыентаў бакалаўрыяту выклікала праграма «Візуальны дызайн і медыя», на якую было прынята 68 чалавек.
Па выніках асноўнага набору былі прынятыя 24 выпускнікі Праграмы падрыхтоўчага года, якія прайшлі 800-гадзінную інтэнсіўную падрыхтоўку па паступленні на бакалаўрскія праграмы ЕГУ.
Прыёмная кампанія 2018 года выбітна тым, што колькасць магістрантаў ЕГУ ўзрасце. У 2018/19 навучальным годзе ў магістратуры ЕГУ будзе навучацца 41 першакурснік. 29% першакурснікаў магістратуры ЕГУ з’яўляюцца грамадзянамі Расіі і Украіны.
Да 23 ліпеня прымаюцца анкеты для паступлення на бакалаўрскія праграмы ЕГУ па першым этапе Агульнага прыёму ў вышэйшыя школы Літвы (LAMA BPO).
Да 21 верасня ЕГУ ладзіць прыём у дактарантуру па кірунку «Філасофія».
2018/19 навучальны год у ЕГУ пачнецца 1 кастрычніка.