Супольнасць ЕГУ выказвае падзяку за непасрэдную фінансавую падтрымку з боку шматлікіх донараў універсітэта, у тым ліку Рады Міністраў Паўночных краін, накіраваную на забеспячэнне фінансавай падтрымкі і стыпендый для студэнтаў з Беларусі, якія атрымліваюць якасную еўрапейскую вышэйшую адукацыю ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук. Як і ў кожным асобным выпадку, донары штогод переглядаюць уласныя прыярытэтныя накірункі фінансавай падтрымкі, зыходзячы з асноўных палітычных і эканамічных выклікаў у асобных рэгіёнах і ў свеце агулам. ЕГУ з паразуменнем ставіцца да надзвычайных выклікаў, якія сёння суправаджаюць міграцыйны крызіс у Еўропе, і нядаўняга рашэння Рады Міністраў Паўночных краін па аказанні фінансавай дапамогі для вырашэння гэтага пытання. Рада Міністраў Паўночных краін з’яўляецца адным са шматлікіх донараў універсітэта, і фінансавая падтрымка з яе боку адасобленая ад ахвяраванняў індывідуальных урадаў Паўночных краін (г.з. Швецыі, Фінляндыі, Даніі і інш.). ЕГУ шчыра разлічвае на тое, каб пабачыць Раду Міністраў Паўночных краін у ліку донараў універсітэта ў найбліжайшай будучыні.
ЕГУ выказвае падзяку Радзе Міністраў Паўночных краін, а таксама кожнай Паўночнай краіне паасобку, за непасрэдную фінансавую дапамогу. Акрамя таго, ЕГУ ўдзячны за падтрымку з боку Еўра-Атлантычных донараў, улічваючы Еўрапейскую камісію, урады краін Заходняй, Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы, а таксама Паўночнай Амерыкі, агенцтвы і фонды, як у прыватнасці Шведскае агенцтва па садзеянні міжнароднаму развіццю, сярод іншых адданых спонсараў ЕГУ.
ЕГУ застаецца верным сваёй першапачатковай місіі па ўмацаванні пазіцый Беларусі на палітычнай, адукацыйнай і культурнай мапе Еўропы і Заходняга свету. Менавіта таму, прызнаючы складаныя эканамічныя выклікі сучаснай Беларусі, Прыёмная кампанія ЕГУ 2016 года робіцца яшчэ больш адкрытай і даступнай для абітурыентаў з Беларусі. ЕГУ ўводзіць бесплатныя месцы на ўсіх бакалаўрскіх і магістарскіх праграмах, а таксама зніжае максімальны гадавы кошт навучання на вочным аддзяленні бакалаўрскіх праграм з 2500 да 2000 еўра для грамадзян і пастаянных рэзідэнтаў Беларусі.
Нагадваем, што прыём анкет абітурыентаў на бакалаўрскія праграмы працягваецца да 18 чэрвеня. Прыём анкет на магістарскія праграмы адбываецца да 7 ліпеня. З асаблівасцямі парадка паступлення ў ЕГУ магчыма азнаёміцца ў адмысловым раздзеле сайта ўніверсітэта.