Агульнаўніверсітэцкая падрыхтоўка ЕГУ прадстаўлена Міністэрству асветы і навукі ЛР

15 лістапада Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) акад. Анатоль Міхайлаў, часова выконваючы абавязкі Рэктара Ёрген Ёргенсэн і Кіраўнік акадэмічнай часткі праф. Аляксандр Калбаска сустрэліся з віцэ-міністрам асветы і навукі Літвы Святланай Каўзанене ды кіраўніцтвам Дэпартамента вышэйшай адукацыі, тэхналогій і навукі.

Падчас сустрэчы кіраўніцтва ўніверсітэта прадставіла новую мадэль Агульнаўніверсітэцкай падрхытоўкі ЕГУ, якая стала неад’емнай часткай вучэбнага працэса ва ўсіх бакалаўрскіх праграмах сталай і працяглай форм навучання ЕГУ, пачынаючы з 2016/17 акадэмічнага года. Асаблівасці рэалізацыі ў навучальны працэс вынікаў двухгадовай працы 25 экспертаў у галіне вышэйшай адукацыі з 7 краінаў былі прадстаўлены віцэ-міністру С. Каўзанене, а таксама кіраўніку Дэпартамента вышэйшай адукацыі, тэхналогій і навукі д-ру Альбертасу Жалісу і загадчыку аддзела вышэйшай адукацыі Антанасу Лявіцкасу.

Падчас дыскусіі ўдзельнікі сустрэчы гэтаксама абмяркавалі накірункі будучага акадэмічнага супрацоўніцтва і ўмацавання ўнёска ЕГУ у развіццё акадэмічнай прасторы Літвы.

Па словах віцэ-міністра С. Каўзанене: «Нашы мэты – гэта якасная адукацыя і навука; эканоміка, заснаваная на высокіх тэхналогіях і інавацыях, заўважныя на міжнароднай арэне навукавыя і адукацыйныя арганізацыіі, а таксама эфектыўная кансалідацыя рэсурсаў. Мы маем усе фінансавыя інструкменты для паляпшэння якасці адукацыі і развіцця навуковых інавацый.

Звяртаючыся да падтрымкі прыватных універсітэтаў у навуковай сферы, хачу адзначыць, што новы Закон аб навуцы і адукацыі Літвы прадугледжвае фінансаванне навуковай дзейнасці не толькі для дзяржаўных навуковых і адукацыйных установаў, але і таксама для прыватных. Базавае фінансаванне з дзяржаўнага бюджэта можа выдзяляцца прыватным арганізацыям на ажыццяўленне навуковых даследванняў, эксперыментальнае развіццё і праекты, звязаныя з мастацтвам.

У гэтым кантэксце неабходна адзначыць значнасць місіі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, развіцццё дзейнасці ўніверсітэта і падтрымку новых навуковых метадаў, а таксама супрацоўніцтва ўніверсітэта ў нацыянальных і міжнародных масштабах».

Падчас сустрэчы кіраўніцтва ЕГУ таксмам выказала падзяку Міністэрству асветы і навукі Літвы за ўсебаковую дапамогу па інтэграцыі ЕГУ ў літоўскую акадэмічную супольнасць.

Назад