Апублікавана кніга «Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя»

Пабачыла свет анталёгія беларускай паэзіі, прысвечаная Вільні — гораду, які неад’емна звязаны з гісторыяй і культурай Беларусі. У кнізе сабраныя творы больш як 50 аўтараў, сярод якіх Янка Купала, Максім Багдановіч, Якуб Колас, Натальля Арсеньнева, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін і іншыя.  

Анталогія адлюстроўвае зменлівасць Вільні праз паэзію розных эпох і пакаленняў, ствараючы вобраз горада вачыма беларускіх творцаў. Асаблівай атмасферы кнізе надаюць архіўныя і сучасныя фотаздымкі Вільні ад класікаў беларускай фатаграфіі Уладзіміра Парфянка і Дзяніса Раманюка.  

Мастацкім рэдактарам выдання стаў выкладчык Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ, мастацтвазнавец і культуролаг Сяргей Харэўскі.  

«Гэта кніга не пра пафас, а пра любоў. І рабілася яна з любоўю — да горада, да паэзіі і да нашага роднага слова», — адзначаюць стваральнікі анталогіі.

Кніга даступная на сайце выдавецтва «Логвінаў», а таксама ў бібліятэцы Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

Назад