Больш за сто першакурснікаў працяглай формы навучання пачалі вучобу ў ЕГУ

17 верасня ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) адбылася ўрачыстая Цырымонія адкрыцця навучальнага года для студэнтаў якая працяглай формы навучання. Мерапрыемства ўпершыню прайшло на тэрыторыі новага корпуса ЕГУ — былога Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні.

У маляўнічы вераснёўскі дзень у дворыку новага корпуса ў сэрцы Старога горада Вільні ЕГУ адкрыў свае дзверы для першакурснікаў. У 2018/19 навучальным годзе вучобу ўва ўніверсітэце пачалі 109 студэнтаў працяглай формы навучання. Цырымонія была адкрыта зваротам Рэктара ЕГУ праф. Сяргея Ігнатава. Акрамя таго, студэнтаў павітаў кіраўнік Акадэмічнай часткі праф. Аляксандр Калбаска, які выказаў упэўненасць у тым, што навучанне ў атмасферы Старога горада паспрыяе развіццю творчага патэнцыялу і працавітасці студэнтаў.

Пасля заканчэння цырымоніі члены супольнасці ЕГУ пачаставаліся традыцыйным тортам у гонар пачатку новага навучальнага года.

У рамках прыёмнай кампаніі 2018/19 навучальнага года прыёмная камісія ЕГУ рэкамендавала да залічэння 260 будучых першакурснікаў. Усяго ў рамках асноўнага і дадатковага набораў 2018 г. універсітэт атрымаў 298 анкет абітурыентаў.

Назад

Галерэя