Дасягненні ЕГУ былі прадстаўленыя на беларуска-літоўскім грамадскім форуме ў Клайпедзе

26-27 кастрычніка ў Клайпедзе адбыўся першы грамадскі форум Літвы і Беларусі «Што нас аб’ядноўвае?». У рамках форуму кіраўнік Акадэмічнай часткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ) праф. Аляксандр Калбаска прадставіў дасягненні супольнасці ЕГУ для Беларусі.

Праф. Калбаска адзначыў, што ЕГУ, з’яўляючыся часткай еўрапейскай сеткі ліберальных універсітэтаў, падрыхтаваў 3197 выпускнікоў з моманту заснавання ў 1992 годзе. У сваёй прэзентацыі праф. Калбаска падкрэсліў дасягненні шэрага выкладчыкаў ЕГУ, у тым ліку: Сяргея Харэўскага, дац. Віктара Марціновіча, праф. Генадзя Сагановіча, дац. Іны Соркінай, праф. Ірыны Раманавай, д-ра Сцяпана Стурэйкі і іншых выдатных даследчыкаў і дзеячоў мастацтва. Праф. Калбаска азнаёміў удзельнікаў форуму з перыядычнымі выданнямі ЕГУ і з кнігамі аўтарства членаў супольнасці універсітэта. Акрамя таго, госці форуму даведаліся аб студэнцкіх праектах ЕГУ, накіраваных на развіццё грамадзянскай супольнасці, пра дасягненні выпускнікоў універсітэта ў Беларусі, ды сёлетніх мерапрыемствах, арганізаваных у ЕГУ з нагоды стагоддзя Беларускай народнай рэспублікі.

Назад