На мерапрыемстве з прывітальным словам выступіў рэктар ЕГУ д-р Вілюс Шадаўскас, які падкрэсліў важнасць выпуску новага нумара. Аўтары і стваральнікі распавялі пра структуру, змест і значнасць альманаха для аналізу сучаснага тэатральнага працэсу і развіцця тэатразнаўства.
Запрашаем усіх, хто цікавіцца сучасным тэатрам, азнаёміцца з новым нумарам Draft, які дазваляе паглыбіцца ў разнастайнасць сцэнічнага мастацтва.
Друкаваная версія даступная ў бібліятэцы ЕГУ (Savičiaus g. 17, Vilnius), PDF-версію можна спампаваць па спасылцы.